Партызанка наймае знешнюю экспертку па адвакацыі для рэалізацыі новага стратэгічнага напрамку праекта — пераходу ад індывідуальнай юрыдычнай дапамогі да сістэмнага ўплыву на правапрымяняльную практыку ў дачыненні да беларускіх мігрантаў у Польшчы.
Экспертка правядзе аналіз і сістэматызацыю 100+ кейсаў з базы інфалініі Партызанкі, падрыхтуе policy brief (10–15 старонак) з 5+ сістэмнымі праблемамі і адвакацыйнымі рэкамендацыямі, а таксама 3 адаптаваных дакументы для канкрэтных адрасатаў — UdSC, МУС Польшчы і міжнародных арганізацый. На падставе падрыхтаваных матэрыялаў экспертка праведзе 2+ фармальныя сустрэчы з польскімі дзяржаўнымі органамі, возьме ўдзел у 2+ экспертных абмеркаваннях і перадасць policy brief у УВКБ ААН і Спецыяльнаму дакладчыку ААН па Беларусі.
Поўнае тэхнічнае заданне змяшчаецца ў дадатку.
Будзем чакаць вашае CV і матывацыйны ліст да 26.04 на пошту partyzanka.official@gmail.com з пазнакай Экспертка па адвакацыі.