Партызанка наймае юрыстку-экспертку для юрыдычнай падтрымкі праекта па чатырох узаемазвязаных напрамках у перыяд травень — жнівень 2026

01.04.2026

Партызанка наймае юрыстку-экспертку для юрыдычнай падтрымкі праекта па чатырох узаемазвязаных напрамках у перыяд травень — жнівень 2026.

Юрыстка забяспечвае суправаджэнне 7 кейсаў (5 аплачваных і 2 pro bono) у міграцыйных і судовых органах Польшчы, у тым ліку ў нішавых катэгорыях спраў, здольных паўплываць на правапрымяняльную практыку ў дачыненні да беларускіх мігрантаў. Акрамя гэтага, яна праводзіць 3 трэнінгі і 12 супервізійных сесій для каманды інфалініі па новым еўрапейскім міграцыйным заканадаўстве, якое ўступае ў сілу з чэрвеня 2026 года, і распрацоўвае 5+ юрыдычных інструкцый для каманды і чат-бота.

Юрыстка таксама ўдзельнічае ў падрыхтоўцы policy brief і адвакацыйных матэрыялаў сумесна са знешняй эксперткай, забяспечваючы юрыдычную дакладнасць усіх аналітычных дакументаў.

Поўнае тэхнічнае заданне змяшчаецца ў дадатку.

Будзем чакаць вашае CV і матывацыйны ліст да 26.04 на пошту partyzanka.official@gmail.com з пазнакай Юрыстка-экспертка