Фундацыя Партызанка наймае падрадчыка для распрацоўкі, запуску і тэхнічнага суправаджэння новага бяспечнага Telegram-чат-бота ў рамках праекта «Устойлівая мадэль падтрымкі беларускіх мігрантаў» (травень — жнівень 2026).
У адрозненне ад існуючага бота, дзе каманда адказвае на запыты ўручную, новы бот уключае 60+ аўтаматызаваных сцэнарыяў, якія дазволяць карыстальнікам самастойна атрымліваць юрыдычную інфармацыю 24/7 без чакання адказу спецыаліста.
Распрацоўка ажыццяўляецца ў партнёрстве з камандай Партызанкі: юрыстка і кансультантка распрацоўваюць логіку сцэнарыяў і кантэнт, падрадчык забяспечвае тэхнічную рэалізацыю, бяспеку і маніторынг. Бот разгортваецца на бяспечным VPS-серверы ў ЕС з антыDDoS-абаронай, не захоўвае персанальныя дадзеныя карыстальнікаў і забяспечвае поўную ананімнасць, у тым ліку для асобаў з тэрыторыі Беларусі.
Поўнае тэхнічнае заданне змяшчаецца ў дадатку.
Будзем чакаць вашых лістоў да 30.04 на пошту partyzanka2.official@gmail.com з пазнакай Telegram-чат-бот.